Гомельскі радыёзавод

Гомельскі радыёзавод (да 1975 г. завод металаканструкцый «Прамень»[1]) — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналагічнымі мажлівасцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. У савецкі час прадпрыемства выпускала прылады касмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў[2]. На 2010 год большасць вырабаў паставіла за мяжу[3].

Гомельскі радыёзавод
Заснаванне 1969
Размяшчэнне
Сайт radiozavod.com

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць завода[4]. У жніўні таго ж года да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія[5].

Вырабы

правіць
  • Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа»
  • Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіння (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі
  • Абсталяванне для ўстановаў грамадскага харчавання: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажаньня, мясарубка электрычная
  • Электрапліткі 1- і 2-х канфоркавыя
  • Камплект пячной фурнітуры: каласнік, веснічка топачная, веснічка паддувала, пліта 2-х канфоркавая
  • Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак).
  • Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе.
  • Вырабы з пластмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак).
  • Шампуры.
  • Паслугі па вытворчасці металавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных металаканструкцый, гальванапакрыццю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасці па замове.
  • Асфальтабетонныя заводы.
  • Вытворчасць пластмасавых вырабаў па замове.

Крыніцы

правіць