Гомская фракцыя Кангалезскага аб’яднання за дэмакратыю

Гомская фракцыя Кангалезскага аб’яднання за дэмакратыю, таксама КАД-Гома — праруандыйскае крыло Кангалезскага аб’яднання за дэмакратыю (КАД). Базавалася ў Гоме, Дэмакратычная Рэспубліка Конга (ДРК).

КАД-Гома
Этнічная прыналежнасць тутсі
Лідары Эміль Ілунга
Штаб-кватэра Гома
Саюзнікі  Руанда
Праціўнікі  ДР Конга
 Уганда
КАД-Кісангані
Колькасць членаў 20—30 тысяч[1]
Удзел у канфліктах Другая кангалезская вайна

Гісторыя правіць

КАД, якое дзейнічала на ўсходзе ДРК, было галоўнай антыўрадавай групоўкай часоў Другой кангалезскай вайны. Менавіта гэты рух падняў паўстанне супраць урада Ларана Кабілы. Спачатку баевікамі кіраваў Эрнест Вамба дыя Вамба.

У перыяд з лістапада 1998 па май 1999 год у арганізацыі абвастрыліся ўнутраныя супярэчнасці. На Вамба дыя Вамба было зроблена некалькі замахаў, і ў маі 1999 года ён быў адхілены ад кіраўніцтва групоўкай. У Кісангані, абапіраючыся на падтрымку Уганды, баявік заснаваў асобную фракцыю, што затым стала партыяй «Сілы абнаўлення». У процівагу яму ў Гоме ўзнікла іншае крыло былога КАД, якое ўзначаліў Эміль Ілунга. Дадзеная арганізацыя арыентавалася на Руанду[2].

Групоўкі ў Гома і Кісангані сталі ваяваць адзін супраць аднаго. Апошняя хваля сутыкненняў паміж баевікамі адбылася ў красавіку 2003 года[3].

Ларан Нкунда, адзін з былых членаў фракцыі, ужо пасля завяршэння вайны ўзначаліў паўстанцкі рух у Паўночным Ківу[4].

Заўвагі правіць

  1. Rassemblement Congolais pour la Democratie - Goma (RCD-Goma) (Democratic Republic of Congo), GROUPS - AFRICA - DORMANT(недаступная спасылка). Jane's. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 28 кастрычніка 2011.
  2. Rassemblement congolais pour la democratie (RCD). Global Security. Праверана 28 кастрычніка 2010.
  3. EU condemns RCD-Goma's offensives in DR Congo. panapress (28 чэрвеня 2003). Праверана 28 кастрычніка 2011.
  4. D.R. Congo: Arrest Laurent Nkunda For War Crimes(недаступная спасылка). Human Rights Watch News (1 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2008. Праверана 28 кастрычніка 2011.