Вульчы

(Пасля перасылкі з Горад Вульчы)

Вульчы (Vulci або Volci, (этруская: Velch, Velx або Velc) — старажытны горад этрускаў, размешчаны ў 8 км да захаду ад ракі Армента (цяпер Ф'ёра).

Этрускі мост Ponte della Badia у Вульчы

Вульчы ўваходзіў у склад Саюза дванаццаці гарадоў Этрурыі. Гісторыя захавала адзінае згадванне гэтага горада — у сувязі са святкаваннем у 280 г. да н. э. трыумфу з нагоды перамогі рымлян над Вульчы. У хуткім часе рымляне ператварылі порт Коса, які належаў Вульчы, у рымскую калонію Ансідонію  (англ.).

Аб значэнні і багацці Вульчы сведчаць знойдзены ў 1828 г. багаты на археалагічныя шэдэўры некропаль у мястэчку пад назвай Vian de Voci, якому многія еўрапейскія музеі абавязаны сваімі найкаштоўнейшымі экспанатамі: раскошнымі вазамі, ўпрыгожваннямі з каштоўных металаў і бронзы.

Шматлікія знаходкі са зніклага горада і іншых месцаў археалагічных раскопак у ваколіцах Вульчы можна ўбачыць у Археалагічным музеі Вульчы (Museo Archeologico di Vulci), які размясціўся ў аднайменным замку (Castello di Vulci). Побач з замкам знаходзіцца вядомы арачны мост Ponte della Badia, пабудаваны этрускамі.

На тэрыторыі Вульчы размяшчалася крэпасць, вядомая па сучаснаму археалагічнаму помніку Рафалька[1]. Пасля ўзяцця рымлянамі крэпасць і горад былі закінутыя.

Зноскі