Горацкі сельсавет (Мехаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мехаўскім раёне Віцебскай вобласці БССР
Го́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Горкі.
Горацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Мехаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Горкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Горкаўскі (Горацкі) сельсавет у складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Халамерскага сельсавета[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.