Горынь (гурт)
«Го́рынь» — беларускі спеўны гурт.
Горынь | |
---|---|
Гады | 2008 — нашыя дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Наста Глушко Галіна Друк Тацяна Лук'янава Аўгіння Сухаверхава Наталля Ярмалінская |
Былыя ўдзельнікі |
Юлія Літвінава Ганна Якуш |
Горынь на Фэйсбуку |
Гісторыя
правіцьГурт «вырас» у 2008 годзе з агульных спеўных заняткаў пры РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Рэпертуар гурта папаўняецца падчас этнаграфічных экспедыцый (іх Таварыства са дня свайго заснавання зладзіла ўжо больш за 20).[1] Вандруючы па Беларусі дзяўчаты імкнуцца вывучаць спеўную традыцыю напасрэдна ад яе носьбітаў. Таму і ў выкананні прытрымліваюцца прынцыпу спяваць без апрацовак, зберагаючы асаблівасці мовы, імкнуцца найбольш дакладна пераняць манеру спеву пэўнага рэгіёну. Рэпертуар гурта складаюць песні з розных рэгіёнаў Беларусі: Палесся, цэнтральнай і паўночнай Беларусі. Адраджаючы старажытныя святы, вывучаючы спрадвечныя рамёствы, спявачкі спрабуюць па-свойму вырашыць праблему пераемнасці і існавання традыцыйнай культуры ў гарадскім асяродку.[2]
Пра назву
правіць«Горынню» на тэрыторыі Беларусі звалі чырвоныя баваўняныя ніткі для вышывання, якія прадавалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя па беларускіх вёсках цыганы і габрэі. Назва нітак паходзіць ад нямецкага слова «garn», што значыць «пража».[1]
„Горынь, гарына, горынка“ - так называюць на Беларусі адмысловыя чырвоныя ніткі для вышыўкі. Як чырвоны колер стаў сімвалічным для нацыянальнага строю - так і любоў да народнай песні чырвонай ніткай праходзіць праз усё нашае жыццё.[2] |
Дыскаграфія
правіць- Да падай, Божа, ключы... (2012)
Да падай, Божа, ключы...
правіцьПесні веснавога цыклу. Распачынае альбом стрэчаньская песня. Ёсць таксама гукальныя, велікодныя, русальныя, юраўскія ды проста спевы, прымеркаваныя да вясны.[3]
Змест
- На моры вутка купалася (стрэчаньская) (в. Баранава, Старадарожскі р-н)
- Сам Бог пiва варыць (веснавая) (ад перасяленцаў Магілёўскай губерніі ў Сібіры)
- Ой, i хто з-за ворот клiчэ (веснавая) (в. Чэрнічы, Жыткавіцкі р-н)
- Волотар (велікодная) (Пінскі р-н)
- Чый то двор на пагурачку (велікодная) (в. Галаны, Талачынскі р-н)
- За новаю святлiцаю (веснавая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н)
- Шось у лесе гукае (веснавая) (в. Казлы, Ельскі р-н)
- Цераз гай зеляненькi (веснавая) (Магілёўскі р-н)
- Загадка
- Я скакала-плясала (веснавая) (в. Стаўбун, Веткаўскі р-н)
- Йшла Юрова мацi мастамi (юраўская) (в. Глінная Слабада, Рэчыцкі р-н)
- Да мы Юр'я пачынаем (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н)
- На вулiцы, на шырокай (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н)
- Правяду русалачку я да бору (русальная) (в. Палічын, Любанскі р-н)
- Як пайду я маладзюсенька (траецкая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н)
Удзельніцы
правіцьУдзел у фэстах
правіць- Цукеркавы фэст (Івянец, Беларусь)
- Багач (Вязынка, Беларусь)
- VIII Міжнародны фальклёрны фестываль „Пакроўскія званы“ (Вільня, Літва)
- Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь)
- Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь)
- Фэст „Кераміка Крэва“ (Крэва, Беларусь)