Горы-Горацкая земляробчая школа

Горы-Горацкая земляробчая школа — сельскагаспадарчая навучальная ўстанова ў Расійскай імперыі, якая працавала ў Горках Магілёскай губерні.

Гісторыя

правіць

24 красавіка 1836 года быў выдадзены ўказ цара Мікалая І Сенату аб адкрыцці Горыгорацкай земляробчай школы.30 мая 1837 года адбылася ўрачыстая закладка падмурка галоўнага вучэбнага корпуса. Да 1840 года было ўзведзена 35 пабудоў: 3 каменныя трохпавярховыя карпусы, майстэрні, аранжарэя, жылыя дамы для выкладчыкаў, лазарэт, лазня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Школа складалася з двух разрадаў: першага — ніжэйшага і другога — вышэйшага. Першы разрад быў прызначаны рыхтаваць «земляробчых вучняў» і даваў ім асновы аграноміі. Камплектаваўся ён у асноўным з дзяцей дзяржаўных і прыгонных сялян 16-20 гадовага ўзросту. Паступаючыя павінны былі ўмець пісаць, чытаць і ведаць чатыры дзеянні арыфметыкі. На працягу трох гадоў вучні вывучалі падрыхтоўчыя і спецыяльныя сельскагаспадарчыя прадметы, на даследчых палях і ферме выконвалі практычныя работы. Другі разрад рыхтаваў аграномаў-практыкаў, і паступаць туды маглі дзеці толькі «свабоднага стану». Прыгонным доступ быў закрыты. Навучэнцы вывучалі хімію, заалогію, батаніку, са спецыяльных сельскагаспадарчых навук — аграномію, лесаводства, гісторыю і статыстыку сельскай гаспадаркі. Усе навучэнцы жылі ў пансіёне. За імі назіралі інспектары і наглядчыкі з унтэр-афіцэраў. Навучэнцаў каралі розгамі і саджалі ў карцэр. На працягу трох гадоў не адпускалі дадому, нават на канікулы. Першым дырэктарам школы быў доктар філасофіі Ф. Ф. Стэндар, выхаванец Дэрптскага ўніверсітэта. 19 студзеня 1842 года зацвярджаецца «Дадатковая пастанова» да становішча Горыгорацкай земляробчай школы 1836 года, мэтай якой было значнае павышэнне ролі другога разраду школы. Ён быў пераўтвораны ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову. Прымалі туды толькі дзяцей дваран і разначынцаў, якія скончылі гімназіі ці вытрымалі ўступныя экзамены. У вучэбны план дадаткова ўводзілася вывучэнне рускага заканадаўства, механікі, мінералогіі, рускай славеснасці, нямецкай мовы і іншых прадметаў. У школе ў першыя гады вучылася : ад 7 ў 1840 да 38 чалавек у 1843 годзе. А вось з 1844 года іх колькасць узрасла да 116 чалавек. Гэта было звязана з тым, што Сінодам Расіі было вырашана рыхтаваць у Горках выхаванцаў духоўных семінарый для таго, каб потым яны выкладалі аграномію ў семінарыях. Адначасова з вучэбнымі заняткамі ў Горыгорацкай земляробчай школе вяліся і навуковыя даследаванні. Для гэтага выкарыстоўвалася асобнае даследчае поле ў дваццаць дзесяцін зямлі ў Горацкім фальварку і ўчастак у батанічным садзе. Заснаванае ў 1840 годзе, яно было першым даследчым полем у Еўропе. Дастаткова высокі ўзровень выкладання, навуковая работа стварылі перадумовы для пераўтварэння вышэйшага разраду земляробчай школы ў інстытут.

Вядомыя выкладчыкі Горыгорацкай земляробчай школы

правіць
  • Ф. М. Каралёў, ад′юнкт-прафесар, вучоны ў галіне сельскагаспадарчага будаўніцтва, сябра Т. Р. Шаўчэнкі, які пісаў яму лісты ў Горкі;
  • В. І. Краузе, ад′юнкт-прафесар, арганізатар і першы дырэктар даследчай заатэхнічнай станцыі;
  • Р. Е. Кнюпфер ад’юнкт-прафесар сельскагаспадарчай тэхналогіі і лесаводства;
  • Э. Ф. Рэга, прафесар батанікі, ў 1847 годзе заснаваў у Горках дэндрарый;
  • Б. А. Міхельсон, ад′юнкт-прафесар, больш за 20 год кіраваў вучэбнай фермай школы, а потым інстытута, адзін з заснавальнікаў часопіса «Журнал сельского хозяйства»;
  • П. А. Раздольскі, доктар медыцыны, прафесар заалогіі і ветэрынарыі, адзін з заснавальнікаў ветэрынарыі ў Беларусі;
  • С. Ф. Фёдараў, ад’юнкт-прафесар, выкладаў энцыклапедыю сельскай гаспадаркі;
  • Б. А. Цалінскі, прафесар, вядомы педагог і аграном, які адпрацаваў у Горках 23 гады, у будучым лаўрэат Дзямідаўскай прэміі;
  • К. Д. Шмідт, ад’юнкт-прафесар хіміі, які, быў заснавальнікам адной з першых навукова-даследчых хімічных лабараторый у Расіі;

Вядомыя выхаванцы Горыгорацкай землярорбчай школы

правіць
  • Х. І. Гербаноўскі выкладаў у Херсонскай духоўнай семінарыі і Рышыльеўскім ліцеі у Адэсе. Быў абраны членам «Рижского общества естествоиспытателей».
  • М. Я. Дубенскі выкладаў ва Уладзімірскай семінарыі. 1859 годзе надрукаваў даследаванне «О производительности, доходности и ценности земель Владимирской губернии». Потым пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе працаваў помочнікам А. В. Саветава — рэдактара «Трудов Вольного экономического общества» (выхаванца Горыгорацкага інстытута). З 1864 года ў Магілёве працаваў сакратаром статыстычнага камітэта па ўсталяванні сялян Заходняга края, а таксама рэдактарам газеты «Могилевские губернские ведомости».
  • А. Б. Думашэўскі служыў у канцылярыі Камітэта па замежных пасяленцах Паўночнага края. У 1859 годзе паступіў у Рышыльеўскі ліцей, а праз год перайшоў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта, дзе атрымаў ступень кандыдата права. Быў пакінуты ва ўніверсітэце і накіраваны за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1865 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў у Міністэрстве юстыцыі, а затым обер-сакратаром 3-га Дэпартамента Сената, але ў 1871 годзе пакінуў гэтую пасаду і пачаў працаваць рэдактарам-выдаўцом газеты «Судебный Вестник» (пачынаючы з № 66 за 1871 г. і па № 258 за 1876 г.).
  • І. У. Палімпсестаў працаваў прафесарам Адэскага ўніверсітэта;
  • Л. І. Сахараў працаваў у Ніжегародскай семінарыі выкладчыкам аграноміі і прыродазнаўчай гісторыі настаўнік і выхавацель М. А. Дабралюбава;
  • П.Сокалаў выкладаў у Разанскай семінарыі і аказаў вялікі ўплыў на свайго вучня І. П. Паўлава, які стаў вядомым вучоным-фізіёлагам, акадэмікам Расійскай акадэміі навук, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі (1904).У 1855 годзе быў абраны Ганаровым членам Савета Горыгорацкага земляробчага інстытута..
  • М. І. Сібірцаў працаваў выкладчыкам Архангельскай семінарыі. Надрукаваў падручнік «Опыт библейско-естественной истории или описательное изложение библейской геологии, ботаники и зоологии» (1867), які быў прызнаны лепшым і рэкамендаваны для духоўных семінарый Расіі. Быў абраны член-карэспандэнтам «Вольного экономического общества» і ўзнагароджаны сярэбраным медалём.
  • К. А. Чалоўскі — выкладчык Магілеўскай семінарыі. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
  • І. М. Чарнапятаў працаваў прафесарам Ляснога інстытута ў Пецярбургу і Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі;

Літаратура

правіць

Кнігі і брашуры

правіць
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. Соавт.: Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай», 1986. — 126 с., ил. ISBN 5-7860-0070-2
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Краткий очерк истории и деятельности. Соавт.: В. М. Лившиц, Немыкина И. А., Добролюбов Н. Н., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Ковалев П. А., Кожемяков И. С., Шитов Н. А., Зосимов М. В.. Пуговко А. В., Шерснев П. М., Назаров С. И., Минск: «Ураджай», 1990. — 277 с., 8 л. ил. ISBN 5-7860-0070-2
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. 150 лет. Иллюстрированный буклет. Авторы текста. Соавт.: Н. Н. Добролюбов,В. М. Лившиц. Минск: «Полымя», 1990. — 32 с. ISBN 985-61-09-8
  • Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. Соавт.: Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
  • Добролюбов Н. Н., В. М. Лившиц . Белорусская сельскохозяйственная академия — первое в России высшее сельскохозяйственное учебное заведение. Материал в помощь лектору. К 150-летию со дня открытия. Минск: Белорусское республиканское общество «Знания»,1990. — 24 с.
  • Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. У. М. Ліўшыц. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
  • Беларуская сельскохозяйственная акадэмия (на рус. и бел. языках). 155 лет. Иллюстрированный буклет. Соавт. Цыганав А. Р. В. М. Лившиц. Минск: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1995. — 48 с. ISBN 985-6120-09-8
  • Горецкие сельскохозяйственные учебные заведения. Очерки истории (1836—1919 гг.). Соавт.: Лившиц В. М., Дюбакова М. Г., Зябкина З. Ф., Цыганов А. Р., Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1997. — 164 с. ISBN 985-6120-18-7
  • Горы — Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.: Лившиц В. М., В.Немыкин, А. Р. Цыганов. Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1999. — 169 с., ил. 4 л. ISBN 985-6120-42-Х
  • Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии 1836—2000 г. Авт.-сост. В. М. Лившиц, 3-е изд., испр. и доп. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2000. — 212 с. ISBN 985-6120-51-9
  • У. М. Ліўшыц. Раскопкі вакол горацкага "Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Кафедра механизации животноводства и электрификации сельскохозяйственного производства (к 50-летию со дня основания). Соавт.: В. А. Шаршунов, В. М. Лившиц, А. В. Червяков. Горки:, ред.изд. отдел БГСХА, 200. — 86 с.
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. Научно-педагогические школы и основные направления научных исследований. Соавт.: А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц, П. А. Саскевич, А. М. Карташевич, Э. А. Петрович. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА, 2001. — 120 с.
  • Первый послевоенный ректор академии. Соавт.: Цыганов А. Р. Лившиц В. М. Горки: ред.-изд. отдел БГСХА, 2001. — 25 с. ISBN 985-6120-64-0
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия (студенту-первокурснику). Соавт. А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц. Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2001, 60 с. ISBN 985-6120-61-6
  • Выдающий агрохимик Беларуси. Соавт.: А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц, М. А. Кадыров. Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 2003. — 32 с., ил. 5 л. ISBN 985-6120-7-5
  • Инновационные разработки Белорусской сельскохозяйственной академии Соавт.: А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц, М. В. Шалак. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 240 с., ил. ISBN 985-6738-58-X
  • Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Соавт. А. Р. Цыганов,В. М. Лившиц. Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. — 144 с.
  • Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 4-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. В .М. Лившиц, Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2005. — 214 с.
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Научно-педагогические школы Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: история восхождения (к 170 — летию академии). Соавт. А. П. Курдеко, А. Р. Цыганов, В. М. Лившиц, М. В. Шалак, К. П. Сучков. Минск: «Экоперспектива», 2009. −196 с. ISBN 985-469-31-01
  • Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць.100 пытанняў і адказаў (1840—1919).Частка 1. Сааўт. А. П. Курдзека, А. Р. Цыганаў, У. М. Ліўшыц. Горкі: 2010. — 145 с., іл.
  • Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. Соавт. А. А. Герасимович, В. М. Лившиц. Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2010. — 182 с., ил. ISBN 985-467-295-3
  • Самусік А. Ф. Навучальны працэс у Горы-Горацкім земляробчым інстытуце // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 2. С. 65-69.
  • С. Г. Цитович. Горыгорецкий земледельческий институт — первая в России высшая сельскохозяйственная школа. Горки:ред.- изд. отдел БСХА. 1960.

Артыкулы ў энцыклапедыях

правіць
  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89-91.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93-91.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5.. — С. 367.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. С. 367—368
  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5.- С. 360.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 546