Грамадзянскае непадпарадкаванне
Грамадзянскае непадпарадкаванне — форма негвалтоўнага грамадзянскага супраціву, што выяўляецца праз актыўную, дэклараваную адмову грамадзяніна падначальвацца пэўным законам, распараджэнням ці вымогам урада ці службовых асоб.
Паняцце было ўведзена Генры Дэвід Торам у сваім эсэ «Грамадзянскае непадпарадкаванне », у якім у якасці прыкладу прыводзілася пашыраная практыка адмовы ад выплаты падаткаў як эфектыўны спосаб пратэсту супраць несправядлівай палітыкі дзяржаўных дзеячаў, без выкарыстання гвалтоўных метадаў.
Грамадзянскае непадпарадкаванне выкарыстоўвалася такімі лідарамі як Сьюзан Энтані (жаночы выбарчы рух у ЗША пад канец 1800-х гадоў), Саад Заглул (егіпецкая рэвалюцыя 1919 года супраць брытанскай акупацыі), Махатма Гандзі (пратэсты за Індыю супраць Брытанскай Індыі), Марцін Лютэр Кінг (рухі за грамадзянскія правы ў ЗША 1960-х гадоў).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грамадзянскае непадпарадкаванне