Грамадская акадэмія навук

Грамадская акадэмія навук (польск.: Społeczna Akademia Nauk, SAN) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая функцыянуе на базе трох кампусаў у Варшаве, Лодзі і Кракаве і мае прадстаўніцтвы ў іншых гарадах.

Грамадская акадэмія навук
польск.: Społeczna Akademia Nauk
Арыгінальная назва польск.: Społeczna Akademia Nauk
Міжнародная назва англ.: University of Social Sciences
Заснаваны 1994
Рэктар Раман Патора
Краіна
Размяшчэнне
Сайт san.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснавана 19 снежня 1994 года ў Лодзі як Грамадская вышэйшая школа прадпрымальніцтва і кіравання. Устаноўчым органам вучэльні з’яўляецца Асацыяцыя польскіх асветнікаў. Абодва суб’екты таксама цесна звязаныя паміж сабой персанальна: рэктарам вучэльні з’яўляецца прэзідэнт асацыяцыі, прафесар Раман Патора. Вучэльня фармальна працуе па прынцыпах некамерцыйнай установы.

Вучэльні належыць агулам каля 20 будынкаў рознага прызначэння плошчай больш за 35 тыс. м². Філіялы вучэльні, акрамя Варшавы, Лодзі і Кракава, дзейнічаюць таксама ў такіх гарадах, як Бэлхатаў, Брадніца, Гарволін, Кельцы, Калабжэг, Остраў Велькапольскі, Серадз, Шчацінак, Свідніца, Тарнобжэг і Здуньска Воля.

ВНУ дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю першай і другой ступеняў у стацыянарным і нестацыянарным фармаце па спецыяльнасцях: адміністрацыя, архітэктура і гарадское планаванне, нацыянальная бяспека, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, эканоміка, кіно і аўдыёвізуальныя мастацтвы, філалогія, фінансы і бухгалтарскі ўлік, фізіятэрапія, геадэзія і картаграфія, графіка, інфарматыка, касметалогія, культуралогія, лагістыка, ахова навакольнага асяроддзя, педагогіка, спецыяльная педагогіка, медсястрынства, сацыяльная праца, псіхалогія, права, сацыялогія, міжнародныя адносіны, турызм і рэкрэацыя, кіраванне, ахова грамадскага здароўя і інш.

Спасылкі

правіць