Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт

Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Grambling State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грамблінг у штаце Луізіяна.

Грамблінгскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Grambling State University
Арыгінальная назва англ.: Grambling State University
Заснаваны 1901
Студэнты 5 438[1]
Размяшчэнне Грамблінг, Луізіяна, ЗША
Сайт gram.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Пачатак вучэльні дало жаданне афраамерыканскіх фермераў у сельскай мясцовасці на поўначы Луізіяны даць адукацыю сваім дзецям. 1 лістапада 1901 года адкрылася Прамыслова-сельскагаспадарчая школа для каляровых людзей. Праз чатыры гады школа пераехала на сваё цяперашняе месца і была перайменавана ў Паўночна-Луізіянскую сельскагаспадарча-прамысловую школу. Да 1928 года школа надавала двухгадовыя прафесійныя курсы і дыпломы пасля таго, як стала дзяржаўным малодшым каледжам. Школа пазней была перайменавана ў Луізіанскі негрыцянскі нармальны і прамысловы інстытут. Назва ўстановы была зменена на Грамблінгскі каледж у 1946 годзе ў гонар белага ўладальніка лесапільні, П. Дж. Грамблінга, які ахвяраваў участак зямлі для вучэльні.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і паслядыпломных студый
  • Каледж прафесійных студый

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць