Графствы Паўночнай Ірландыі
Паўночная Ірландыя, адна з чатырох частак Вялікабрытаніі, складаецца з шасці графстваў Ольстэра, якія вядомыя пад абрэвіятурамі FATLAD і FATDAD.
Да пачатку 1970-х гадоў Паўночная Ірландыя складалася з шасці традыцыйных графстваў і двух гарадоў-графстваў (Белфаст і Дэры). Пасля рэформы 1973 года графствы не маюць уласнай адміністрацыі, а падзелены на 26 раёнаў з уласнымі органамі. Тым не менш, захоўваецца выдача аўтамабільных нумароў, паштовых кодаў па графствах.
№ | Графства | Англійская назва | Ірландская назва | Адміністрацыйны цэнтр | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2011)[1] |
Шчыльнасць, чал./км² |
Карта |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Фермана | County Fermanagh | Contae Fhear Manach | Эніскілен | 1691 | 61 170 | 36,17 | |
2 | Тыран | County Tyrone | Contae Tír Eoghain | Ома | 3263 | 177 986 | 54,55 | |
3 | Ландандэры | County Londonderry | Contae Dhoire | Дэры | 2075 | 247 132 | 119,10 | |
4 | Антрым | County Antrim | Contae Aontroma | Антрым | 3046 | 618 108 | 202,92 | |
5 | Даўн | County Down | Contae An Dúin | Даўнпатрык | 2466 | 531 665 | 215,60 | |
6 | Арма | County Armagh | Contae Ard Mhacha | Арма | 1254 | 174 792 | 139,39 | |
Усяго | 13 795 | 1 810 853 | 131,27 |