Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк
Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк — вайсковае падраздзяленне Расійскай імперыі. Створаны на правах маладой гвардыі ў 1824 годзе з палякаў, якія служылі ў 1-й, 2-й і 3-й гусарскіх і Літоўскай уланскай дывізіі.
Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1824 - 1918 |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | Q4339461? |
Тып | полк |
Дыслакацыя | Варшава |
Ніжнія чыны палка камплектаваліся з брунетаў з невялікімі бародкамі. Агульная палкавая масць коней — каракавая (у трубачоў без метак). Масці адрозніваліся па эскадронах: 1 эскадрон — чыста каракавыя, 2 эскадрон — каракавыя беланогія, 3 эскадрон — каракавыя з зорачкай, 4 эскадрон — тыя, якія не падыходзілі ў іншыя эскадроны, 5 эскадрон — светла-каракавыя, 6 эскадрон — каракавыя беланогія з зорачкай і меткамі.
За адметнасць у польскім паходзе 1831 года палку нададзены правы старой гвардыі. З 1864 меў дыслакацыю ў Варшаве. У 1910 перайменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Імператрыцы Германскай і Каралевы Прускай Аўгусты-Вікторыі полк; у 1914 годзе, пасля пачатку вайны, вернутая папярэдняя назва. У 1915 годзе перайменаваны ў лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі Яго Імператарскай Вялікасці Вялікага Князя Паўла Аляксандравіча полк, у 1917 годзе перайменаваны зноў у лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк. У 1918 годзе расфарміраваны.
Полк мае наступныя ўзнагароды:
- георгіеўскі штандарт з надпісам «За адметнасць у турэцкую вайну 1877-78 гг.»
- срэбныя трубы з надпісам «Л.-гв. гродзенскі гусарскі полк у 1830 г.»
Зноскі
Літаратура
правіць- История лейб-гвардии Гродненского гусарского полка. В 2-х тт. / Сост. Ю. Л. Елец. — Репринтное издание 1896 года. — Санкт-Петербург: Альфарет, 2007.