Гроднажылбуд

беларуская будаўнічая кампанія
(Пасля перасылкі з Гродножилстрой)

ААТ «Гроднажылбуд»беларуская будаўнічая кампанія, якая размешчана ў Гродна.[1]

Гроднажылбуд
Тып ААТ
Заснаванне 20 студзеня 1966
Ранейшыя назвы Гродзенскі ДБК
Заснавальнікі Міністэрства будаўніцтва БССР
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя постаці генеральны дырэктар Алег Іванавіч Ушкевіч
Галіна будаўніцтва
Сайт ghb.by

Гісторыя правіць

Гродзенскі ДБК створаны 20 студзеня 1966 года, калі загадам Міністэрства будаўніцтва БССР № 39, ён быў арганізацыйна сфармаваны на базе будаўніча-мантажнага ўчастка СУ-50, участка аздобных работ СУ-52, ўпраўлення механізацыі № 138 і цэха ККД завода жалезабетонных вырабаў № 10. У штат зноў створанага камбіната ўвайшлі 56 працоўных розных прафесій, 44 маляра, 35 цесляроў, 2 машыніста вежавых кранаў. Інжынерна-тэхнічных работнікаў было сем чалавек.

У 1988 годзе домабудаўнічы камбінат быў ператвораны ў праектна-прамыслова-будаўнічую фірму «Гроднажылбуд». У 2001 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднажылбуд». Узводзіліся жылыя дамы 3-х серый.

З 2001 года «Гроднажылбуд» працуе ў Падмаскоўі. У горадзе Віднае ўведзены ў эксплуатацыю 6 дамоў, у г. Горкі Ленінскія — 2 дамы, у пас. Валадарскага — 3 дома. Агульная плошча ўводу ў Падмаскоўі склала 101 049 метраў квадратных жылля. У 2001 годзе аб'ёмы БМР складалі 8,5 млн. дол. ЗША, у 2006 годзе — 62 млн. дол. ЗША, за 2007 год асвоена 97 млн. дол. ЗША.

Генеральны дырэктар ААТ «Гроднажылбуд» — Алег Іванавіч Ушкевіч.

Зноскі

  1. ГродноЖилСтрой (руск.). Flatfy.by. Праверана 20 кастрычніка 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць