Грузія-фільм

«Грузія-фільм» (груз. ქართული ფილმი) — кінаканцэрн мастацкіх фільмаў у Тбілісі.

Ордэна Леніна кінастудыя
«Грузія-фільм»
ლენინის ორდენის სტუდია
«ქართული ფილმი»
Тып Кінаканцэрн
Заснаванне 1921
Размяшчэнне

Грузія, Тбілісі
вул. Ахметэлі, 10а


თბილისი
ახმეტელის ქ., 10ა
Ключавыя постаці Старшыня Савета Дырэктараў
Арчыл Менагарышвілі
Галіна кінематограф
Прадукцыя кінастужкі і тэлесерыялы
Сайт www.georgianfilm.ge

ГісторыяПравіць

Кінаканцэрн заснаваны ў 1921 годзе як кінасекцыя пры Наркамасветы Грузінскай ССР. У 1923—1938 гадах — трэст АТ «Дзяржкінапрам Грузіі». У 1938—1953 гадах — Тбіліская кінастудыя. З 1953 года — кінастудыя «Грузія-фільм». З 1930 года, апроч гульнявых, вырабляе мультыплікацыйныя фільмы. У 1958 годзе на базе сектара кінахронікі кінастудыі «Грузія-фільм» створана Грузінская студыя хранікальна-дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.