Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Лівіі

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Лівіі — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Лівіі, які аказваў падтрымку ўзброеным сілам краіны з 1970 па 1992 год.

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Лівіі
Гады існавання 19701992
Краіна  СССР
Тып ваенныя саветнікі і ваенныя спецыялісты
Колькасць 11 000 за ўвесь час
Дыслакацыя Лівія Лівійская Арабская Рэспубліка (1970—1977)
Лівія Лівійская Арабская Джамахірыя (з 1977)
Удзел у

Савецкія ваенныя спецыялісты знаходзіліся на кантрактнай аснове і ўдзельнічалі ва ўсіх сферах ваеннага будаўніцтва. У 1970—1980 гадах іх сіламі былі распрацаваны баявыя і палявыя статуты, навучанні па службе штабоў, даведнікі для камандзіраў батальёнаў і рот, памяткі для салдат. Пры тэхнічным садзейнічанні СССР былі пабудаваныя прадпрыемствы ваеннай прамысловасці. Замежныя вайскоўцы як кансультанты былі задзейнічаны ў ваенных канфліктах з суседнімі дзяржавамі: Чад, Судан, Нігер, Туніс і Егіпет.

За гады супрацоўніцтва СССР і Лівіі ў краіне працавала каля 11 тыс. ваенных спецыялістаў і перакладчыкаў, 22 з іх загінулі або памерлі ад ран і хвароб.

Адначасова з савецкімі ваеннымі саветнікамі ў Лівіі працавалі французскія спецыялісты, якія суправаджалі пастаўкі сваёй ваеннай тэхнікі.

У постсавецкі час не менш за чатыры—пяць тысяч ваенных спецыялістаў — грамадзяне Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана — звольніўшыся з Узброеных сіл, працягнулі працу ў Лівіі ў якасці вольнанаёмных (грамадзянскіх) спецыялістаў[1].

Крыніцы

правіць
  1. Воронов В., Артемьев А. Советская школа Каддафи: Как и чему научили армию Муаммара Каддафи советские военные // SUP Media Газета.Ru : Интернет-издание. — М., 2011. — Вып. 31 марта.

Спасылкі

правіць