Грынвіцкі ўніверсітэт

Грынвіцкі ўніверсітэт (англ.: University of Greenwich) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Грынвіцкі ўніверсітэт
англ.: University of Greenwich
Арыгінальная назва англ.: University of Greenwich
Заснаваны 1890
Размяшчэнне Лондан
Сайт gre.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Старым Каралеўскім ваенна-марскім каледжы, які разам з кампусам Эверы-Хіл размешчаны ў раёне Грынвіч. У вучэльні таксама ёсць кампус-спадарожнік у Медуэі, графства Кент.

Спектр прадметаў універсітэта ўключае ў сябе архітэктуру, бізнес, вылічальную тэхніку, матэматыку, адукацыю, тэхніку, гуманітарныя навукі, марскія даследаванні, прыродазнаўчыя навукі, фармацыю і сацыяльныя навукі.

Сярод выпускнікоў вучэльні ёсць два нобелеўскія лаўрэаты. Універсітэт атрымаў срэбраны рэйтынг у сістэме вышэйшай адукацыі Вялікабрытаніі.

Структура правіць

  • Факультэт свабодных мастацтваў і навук
  • Факультэт адукацыі і аховы здароўя
  • Факультэт інжынерыі і навук
  • Бізнес-школа

Зноскі

Спасылкі правіць