Грэкі Беларусі — дыяспара грэкаў у Рэспубліцы Беларусь. Перапіс 2009 года засведчыў, што ў краіне пражывала 617 грэкаў. Большасць выбрала месцам жыхарства Мінск, ёсць невялікія групы грэкаў у абласных гарадах, а таксама Барысаве, Вілейцы, Кобрыне, Маладзечне.

У 1997 годзе ў Мінску было створана гарадское "Грэчаскае нацыянальна-культурнае таварыства «Алкеста», пазней пераўтворанае ў аб'яднанне "Грэчаскае культурнае таварыства «Алкестыда». У 1998 годзе створана Беларускае грамадскае аб'яднанне грэкаў «Пелапанес» з цэнтрам у Маладзечне. У 2010 годзе зарэгістравана Беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Арганаўт». ГА «Пелапанес» з'яўляецца членам Міжнароднага Саюза Грэчаскіх грамадскіх аб'яднанняў «Понтас»

У 2009 годзе Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне грэкаў «Пелапанес» зарэгістравала газету «Айкумена».