Гугаберт (граф палаца)

Гугаберт (Хугаберт, Гугабер; фр.: Hugobert; каля 645 — каля 698) — сенешаль караля Франкскай дзяржавы Хлодвіга IV693 годзе), пфальцграф караля Хільдэберта III697 года да смерці). Абодва гэтыя каралі былі стаўленікамі магутнага маярдома Піпіна Герыстальскага.

Гугаберт
Нараджэнне VII стагоддзе
Смерць 697
Жонка Irmina of Oeren[d]
Дзеці Плектруда, Рэгінтруда[d], Adela[d], Bertrada of Prüm[d] і Chrodelinde[d]
Дзейнасць службовая асоба

ПаходжаннеПравіць

Высновы, зробленыя сучаснымі французскімі гісторыкамі на падставе анамастыкі, дазваляюць выказаць здагадку, што бацькі Гугаберта насілі імёны Альберых і Адэль. Яго сёстрамі былі Берэсвінта — жонка з 662 года герцага Эльзаса Этыха Адальрыха і Хімнехільда — жонка караля Сігіберта III. Альберых мог быць сынам Хуга, маярдома Аўстразіі ў 617623 гадах. Што да Адэлі, то як маці Берэсвінты яна з’яўлялася сястрой Святога Легера (забіты ў 677 годзе).

Жонка і дзеціПравіць

Яго жонкай, верагодна, была Ірміна д’Эран (памерла раней 710) ці яе сястра. Іх нашчадкі называліся Гугаберцідамі.

Гугаберт быў бацькам жонкі Піпіна Герыстальскага, каралевы Плектруды.

Акрамя таго, як верагодны муж Ірміны д’Эран, ён з’яўляўся бацькам:

Таксама Гугаберт, меркавана, з’яўляецца бацькам яшчэ дваіх дзяцей:

ЛітаратураПравіць

  • Settipani C. Les ancêtres de Charlemagne. — Société atlantique d’impression, 1989. — 172 p. — ISBN 2-906483-28-1