Гурбангулы Бердымухамедаў

Гурбангулы Мяліккуліевіч Бердымухамедаў (туркм.: Gurbanguly Mälikgulyýewiç Berdimuhamedow; 29 чэрвеня 1957 г., Бабарап, Геак-Цепінскі раён, Ашгабадская вобласць, Туркменская ССР, СССР) — туркменскі дзяржаўны дзеяч, з 2007 па 2022 гады — Прэзідэнт Туркменістана. Генерал арміі.

Гурбангулы Бердымухамедаў
туркм.: Gurbanguly Berdimuhamedow
Сцяг2-і Прэзідэнт Туркменістана
14 лютага 2007 — 19 сакавіка 2022
Папярэднік Сапармурат Атаевіч Ніязаў
Пераемнік Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў
Сцяг в.а. прэзідэнта Туркменістана
21 снежня 2006 — 14 лютага 2007
Папярэднік Сапармурат Атаевіч Ніязаў
Пераемнік ён сам як Прэзідэнт Туркменістана
Нараджэнне 29 чэрвеня 1957(1957-06-29)[1][2] (67 гадоў)
Бацька Мялікгулы Бердымухамедавіч Бердымухамедаў[d]
Жонка Агульгерэк Бердымухамедава[d]
Дзеці Сердар Гурбангулыевіч Бердымухамедаў
Нацыянальнасць туркмен
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Партыя Дэмакратычная партыя Туркменістана
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Прафесія урач-стаматолаг
Род войскаў Узброеныя сілы Туркменістана[d]
Званне генерал арміі
Узнагароды
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Кавалер ордэна Ісмаілі Самані
Ордэн аль-Халіфа 1 класа
Ордэн аль-Халіфа 1 класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1957 года ў сяле Бабарап Геак-Цепінскага раёна Ашгабадскай вобласці Туркменскай ССР.

У 1979 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Туркменскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, затым аспірантуру. Доктар медыцынскіх навук, прафесар па спецыяльнасці «Сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя». Працоўную дзейнасць пачаў у 1980 годзе ўрачом-стаматолагам. У 1990—1995 гг. — асістэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, дацэнт, дэкан стаматалагічнага факультэта Туркменскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1995—1997 гг. — дырэктар стаматалагічнага цэнтра Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана.

З 1997 года — Міністр аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана. З 2001 года — намеснік Старшыні кабінета міністраў Туркменістана. У лістападзе 2006 года прадстаўляў Туркменістан на саміце СНД у Мінску.

У 2007—2022 гадах — Прэзідэнт Туркменістана. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Сапармурата Ніязава. Затым яшчэ двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах. У 2021 годзе прызначыў сына Сердара віцэ-прэм’ерам і на шэраг іншых ключавых пазіцый ва ўрадзе. У 2022 годзе ініцыяваў нечарговыя прэзідэнцкія выбары.

Зноскі

  1. Gurbanguly Mälikgulyýewiç Berdimuhamedow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gurbanguly Berdimuhamedow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць