Гусуку (яп.: グスク) — фартыфікацыйныя комплексы, помнікі сусветнай спадчыны на астравах Рукю ў Японіі.

Месцы гусуку і злучаныя валоданні дзяржавы Рукю*
Gusuku Sites and Related Properties of the Kingdom of Ryukyu**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Гусуку Кацурэн
Тып культурны
Крытэрыі II, III, VI
Спасылка 972
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2000  (24 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Этымалогія гусуку спрэчная. Найчасцей пад ім разумеюць крэпасць. Аднак некаторыя лічаць, што слова першапачаткова значыла агарожу або агароджаны стадол. Лічыцца, што першы гусуку быў пабудаваны ў вёсцы Кунігамі на востраве Акінава каля 2500 гадоў таму. Першыя гусуку складаліся з плоту і ўнутраных будынкаў, якія крыліся саломай. Але з XIII ст. узводзіліся каменныя збудаванні, крытыя дахоўкай і абароненыя моцнымі мурамі. Усяго на астравах Рукю налічвалі каля 200 гусуку.

Вылучаліся буйныя гусуку дайдзё — рэзідэнцыі манархаў, сярэднія цюдзё — рэзідэнцыі правадыроў аджы і малыя сёдзё — аб'яднанні 2 або 3 паселішчаў. Гусуку таксама падзялялі на горныя, прыморскія, раўнінныя і горна-раўнінныя.

У 2000 г. рэшткі найбольш значных гусуку былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 972
рус.англ.фр.