Гызыларбат
Гызыларбат[2], раней Кізіл-Арват[3], Кызыл-Арват («прыгожая дзяўчына»), да 2022 года Сердар (туркм.: Serdar — «правадыр») — горад у Балканскім велаяце Туркменістана.
| ||||||||||
Гісторыя
правіцьЗ часу свайго заснавання ў пачатку XX ст. пры будаўніцтве Закаспійскай чыгункі горад называўся Кізіл-Арват. Да 1988 года ўваходзіў у склад Краснаводскай вобласці і быў цэнтрам Кізыл-Арвацкага раёна.
Пасля здабыцця Туркменістанам незалежнасці ў 1991 годзе таксама ўжывалася форма Гызыларбат. 29 снежня 1999 года[4] пераназваны ў Сердар у гонар Сапармурата Ніязава («сердар» у перакладзе з туркменскай мовы азначае «правадыр»), бо асірацелага пасля ашхабадскага землетрасення 1948 года Сапармурата адправілі ў Кізыл-Арвацкі дзіцячы дом, дзе ён жыў некалькі гадоў.
У 2022 годзе пераназваны ў Гызыларбат[2].
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны каля падножжа Капетдага, за 175 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра велаята Балканабада, за 219 км на паўночны захад ад Ашгабата.
На аэрадроме Кызыл-Арват у савецкі час базаваўся 217-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў 34-й АДІБ.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва Сердара — 45 000 чалавек (2013).
Год | 1970 | 1991 | 2009 |
Насельніцтва | 22 000[5] | 34 700[6] | 89 600[7] |
Прамысловасць
правіцьУ горадзе размешчаны вагонарамонтны, бавоўнаачышчальны і ёдны («Беракет») заводы, дывановая фабрыка[6] і тэкстыльны комплекс.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ а б Постановление Меджлиса Милли Генгеша Туркменистана (руск.). turkmenistan.gov.tm (10 лістапада 2022). Праверана 27 сакавіка 2024.
- ↑ БСЭ, 1969—1978.
- ↑ Электронный бюллетень «Изменения географических названий государств-участников СНГ (обновлённый по состоянию на 2019 г.)». Республика Туркменистан.(недаступная спасылка). Официальный сайт Росреестра. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 14 мая 2022.
- ↑ па ВСЭ
- ↑ а б «Современный толковый словарь». Издательсто «Большая советская энциклопедия». 1997 год.
- ↑ World Gazetteer: Usbekistan — die wichtigsten Städte