Гігабайт
Гігаба́йт (скар. Гбайт[1], Гб[2]; міжнароднае скар.: Gbyte, GB)[3] — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі; можа абазначаць 109 (1 000 000 000) або 230 (1 073 741 824) байт.
Вымярэнне ў байтах | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ГОСТ 8.417-2002 | Прыстаўкі СІ | прыстаўкі МЭК | ||||||
Назва | Сімвал | Ступень | Назва | Ступень | Назва | Сімвал | Ступень | |
байт | Б | 20 | - | 100 | байт | B | Б | 20 |
кілабайт | КБ | 210 | кіла- | 103 | кібібайт | KiB | КіБ | 210 |
мегабайт | МБ | 220 | мега- | 106 | мебібайт | MiB | МіБ | 220 |
гігабайт | ГБ | 230 | гіга- | 109 | гібібайт | GiB | ГіБ | 230 |
тэрабайт | ТБ | 240 | тэра- | 1012 | тэбібайт | TiB | ТіБ | 240 |
петабайт | ПБ | 250 | пета- | 1015 | пебібайт | PiB | ПіБ | 250 |
эксабайт | ЭБ | 260 | экса- | 1018 | эксбібайт | EiB | ЭіБ | 260 |
зэтабайт | ЗБ | 270 | зэта- | 1021 | зэбібайт | ZiB | ЗіБ | 270 |
йотабайт | ЙБ | 280 | йота- | 1024 | йобібайт | YiB | ЙіБ | 280 |
У міжнароднай сістэме адзінак
правіцьМіжнародная сістэма адзінак адказвае за метрычную сістэму мер, да якой гігабайт не адносіцца. Тым не менш у дакуменце «Брашура СІ» паказана, што не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыстаўку «гіга-» для абазначэння двайковых велічынь (230), а ў выпадку неабходнасці рэкамендуецца выкарыстоўваць найменне гібібайт[4].
Міжнародная камісія электрасувязі вызначыла паняцце гігабайт у 1998 годзе, пазначыўшы яго як 109. Пры гэтым у выпадку неабходнасці абазначэння 230 байт МКЭ зацвердзіла, што трэба выкарыстоўваць гібібайт за выключэннем выпадкаў, калі двайковая памернасць паказана відавочна[5].
Гісторыя і іншыя стандарты
правіцьГістарычна, а ў шэрагу сфер і дагэтуль (пераважна для ўказання аб’ёму памяці з двайковым адрасаваннем, такіх як аператыўная памяць і флэш-памяць); у аперацыйных сістэмах сямейства Windows; у стандарце JEDEC 100B.01[6] ужываецца ў значэнні 230 (1 073 741 824) байт. Такое ж пагадненне раней дзейнічала ў расійскім «Палажэнні аб адзінках велічынь» 2009 года[3]. З кастрычніка 2016 года ў Расіі дзейнічае нацыянальны стандарт ДАСТ IEC 60027-2-2015 «Абазначэнні літарныя, якія прымяняюцца ў электратэхніцы. Частка 2. Электрасувязь і электроніка»[7], ідэнтычны міжнароднаму стандарту IEС 60027-2:2005. Згодна з ім, для байт варта выкарыстоўваць найменне не "гігабайт", а "гібібайт" (ГіБ).
Зноскі
- ↑ Глава 8. Правила написания обозначений единиц, п. 8.1; Приложение А Единицы количества информации // ГОСТ 8.417-2002 Государственная система обеспечения единства измерений (ГСИ). Единицы величин (с поправками) / Федеральное государственное унитарное предприятие «Всероссийский научно-исследовательский институт метрологии им. Д. И. Менделеева» (ФГУП «ВНИИМ им. Д. И. Менделеева»), Технический комитет по стандартизации ТК 206 «Эталоны и поверочные схемы». — 2002.
- ↑ Русский орфографический словарь: около 200 000 слов / Под ред. В. В. Лопатина, О. Е. Ивановой / Российская академия наук; Институт русского языка им. В. В. Виноградова. — 4-е изд., испр. и доп. — М.: АСТ-Пресс Книга, 2012. — С. 861. — 896 с. — (Фундаментальные словари русского языка). — ISBN 978-5-462-01272-3.
- ↑ а б Положение о единицах величин, допускаемых к применению в Российской Федерации(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Decimal multiples and submultiples of SI units. SI prefixes (англ.). SI Brochure: The International System of Units (SI). Bureau International des Poids et Mesures. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 25 ліпеня 2015.
- ↑ Prefixes for Binary Multiples Архівавана 2 мая 1998. — The NIST Reference on Constants, Units, and Uncertainty
- ↑ JEDEC Standards & Documents: 100b01 . Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2014. Праверана 16 кастрычніка 2011.
- ↑ ГОСТ IEC 60027-2—2015 ОБОЗНАЧЕНИЯ БУКВЕННЫЕ, ПРИМЕНЯЕМЫЕ В ЭЛЕКТРОТЕХНИКЕ Часть 2. Электросвязь и электроника . Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.