Гідраўліка (стар.-грэч.: ὑδραυλικός — вадзяны; ад ὕδωρ — вада + αὐλός — трубка) — навука пра законы руху і раўнавагі вадкасцяў і спосабы прымянення гэтых законаў да вырашэння задач інжынернай практыкі. У адрозненне ад гідрамеханікі, гідраўліка характарызуецца асаблівым падыходам да вывучэння з’яў цячэння вадкасцяў; яна вызначае набліжаныя залежнасці, абмяжоўваецца ў многіх выпадках разглядам аднапамернага руху, шырока выкарыстоўвае пры гэтым эксперымент, як у лабараторных, так і ў натуральных умовах. Разам з тым праглядаецца ўсё большае збліжэнне паміж гідрамеханікай і гідраўлікай: з аднаго боку, гідрамеханіка ўсё часцей звяртаецца да эксперыменту, з другога — метады гідраўлічнага аналізу робяцца больш строгімі.[1]

Зноскі