Гілер Маркавіч Ліўшыц

Гілер Маркавіч Ліўшыц (нар. 25 чэрвеня (8 ліпеня) 1909, в. Дараганава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 27 чэрвеня 1983) — беларускі гісторык, філосаф. Доктар гістарычных навук (1961), доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1962).

Гілер Маркавіч Ліўшыц
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1909(1909-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1983(1983-06-27) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1961) і доктар філасофскіх навук (1977)
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (эканамічнае аддзяленне сацыяльна-эканамічнага факультэта, 1934).

Працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1934), Кзыл-Ардзінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1941—1944), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1944, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя старажытнага свету і сярэдневяковай Еўропы; рэлігіязнаўства; гісторыя філасофіі.

Памёр 27 чэрвеня 1983 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Классовая борьба в Иудее и восстания против Рима : к проблеме социально-экономического строя римских провинций / Г. М. Лившиц. — Минск, 1957.
  • Свободомыслие и материалистическая философия в Западной Европе (вторая половина XVII в.) / Г. М. Лившиц. — Минск, 1975.
  • Г. М. Лившиц : историографический очерк / Марат Ботвинник. — Минск, 1994.
  • Память и слава : Гилер Маркович Лившиц : к 100-летию со дня рождения. — Минск, 2009.
  • Ліўшыц Гілер Маркавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 408.
  • Ліўшыц Гілер Маркавіч / М. Б. Батвіннік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 319.
  • Лившиц Гилер Маркович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 475.
  • Ліўшыц Гілер Маркавіч / Марат Батвіннік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 388.
  • Гилер Маркович Лившиц // Исторический факультет БГУ : 80 лет, 1934―2014 / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2014. ― С. 128.
  • Г. М. Лившиц (1909—1983) // Кафедра истории древнего мира и средних веков БГУ : к 80 летию создания. ― Минск, 2015. ― С. 66—75.