Гільдыі, цэхі — у перыяд ранняга сярэднявечча розныя аб’яднанні купцоў у краінах Еўропы для абароны інтарэсаў сваіх членаў. Купецкія гільдыі ствараліся, з мэтай абароны купцоў і тавараў у дарозе, узаемадапамогі, атрымання гандлёвых прывілеяў, замацавання манапольнага становішча на мясцовых рынках. На Беларусі так званыя купецкія сотні вядомы з XII ст. ў Полацку і Віцебску. У XVIIXVIII стст. купецкія арганізацыі ў рамесна-гандлёвых цэнтрах ВКЛ называліся брацтвамі. Адстойваючы інтарэсы купцоў на гандаль у гарадах мелі перавагі пры набыцці і продажы прывазных тавараў, права пасрэдніцтва ў гандлі іншаземных купцоў, рэгулявалі парадак куплі і продажу, адносіны паміж купцамі. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі на яе пашырылася дзеянне рэгламенту Галоўнага магістрата, які абавязваў ствараць гільдыі ва ўсіх гарадах. Купцы павінны былі запісвацца ў гільдыі і купляць гандлёвае пасведчанне, права атрымання пасведчанняў дзейнічала да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Літаратура

правіць
  • Швед, В. В. Гільдыі / В. В. Швед // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — С. 530. — ISBN 5-85700-142-0.