Негараку («Мая краіна») — афіцыйная назва гімна Малайзіі, утвораная ад першага радка тэксту.

Гімн Малайзіі
Негараку
Negaraku
Аўтар слоў Saiful Bahri[d]
Кампазітар П'ер-Жан дэ Беранже
Краіна Малайзія
Зацверджаны 1956

Гісторыя правіць

Музыка запазычана з гімна штата Перак, які зараз не выконваецца. У сваю чаргу перакскі гімн быў створаны на аснове песні «Тэранг Булай» («Светлы месяц»).

У 1956 годзе, напярэдадні прызнання незалежнасці Малайзіі быў арганізаваны конкурс на стварэнне нацыянальнага гімна Малайзіі. Сярод атрыманых варыянтаў выбраць прыдатную песню не ўдалося, і было вырашана замест гэтага разгледзець варыянт прыняцця гімна аднаго з штатаў як гімна ўсёй краіны. Судзейская камісія абрала для гэтага гімн Перак і прыняла ўдзел у напісанні тэксту для гімна.

Тэкст гімна правіць

Тэкст гімна на малайскай мове Пераклад на беларускую мову
Negaraku, tanah tumpahnya darahku,
Rakyat hidup, bersatu dan maju,
Rahmat bahagia, Tuhan kurniakan,
Raja kita, selamat bertakhta.
Rahmat bahagia, Tuhan kurniakan,
Raja kita, selamat bertakhta.
Мая краіна, кроў маёй роднай зямлі,
Людзі жывуць адзінствам і прагрэсам,
Дай, Божа, благаслаўлення і шчасця,
Кароль наш, кіраўнік.
Дай, Божа, благаслаўлення і шчасця,
Кароль наш, кіраўнік.

Спасылкі правіць