Гісторыя Уругвая
Даеўрапейскі перыяд
правіцьДа XVI стагоддзя тэрыторыю сучаснага Уругвая насялялі плямёны індзейцаў чаруа, якія не мелі моцных традыцый дзяржаўнасці.
Каланіяльны перыяд
правіцьЗ 1515 году пачалося пранікненне іспанцаў. Да XVIII стагоддзя гэтая тэрыторыя не цікавіла каланізатараў, хіба кантрабандысты выкарыстоўвалі яе для перапраўкі тавараў у Буэнас-Айрэс. Толькі у 1724 годзе быў заснаваны Мантэвідэа, у 1750 іспанцы афіцыйна замацавалі гэтую тэрыторыю за сабой пад назвай Усходняя паласа (Banda Oriental), у складзе віцэ-каралеўства Перу, У 1776-1810 гадах — віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата. Індзейцы чаруа былі цалкам знішчаны, часткова яны змяшаліся з каланізатарамі.
Барацьба за незалежнасць
правіцьУ пачатку ХІХ стагоддзя барацьбу за незалежнасць узначаліў Хасэ Арцігас, якога звалі "лідарам нацыі гауча" (el lider de la Nación Gaucha), прычым барацьба вялася не толькі з іспанцамі, але і з магутнымі суседзямі — Бразіліяй і Аргенцінай.
У 1810 у выніку травеньскай рэвалюцыі з'явілася дзяржава Злучаных правінцый Рыа-дэ-ла-Плата, куды ўругвайскія землі пад назвай Усходняя правінцыя ўваходзілі разам з сучаснай паўночнай Аргенцінай. Але Уругвай прагнуў незалежнасці.
Незалежны Уругвай паўстаў у выніку аргенцінска-бразіліскага канфлікта. У 1816 годзе з маўклівай згоды Буэнас-Айрэсу Усходняя правінцыя была акупавана Бразіліяй. У 1825 група партызан, вядомыя як 33 арыенталіс, на чале з Хуанам Лавальеха павялі барацьбу з бразільскімі войскамі, якую Буэнас-Айрэс на гэты раз ужо падтрымаў. У выніку трохгадовага канфлікта бразільцы былі вымушаны адмовіцца ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У 1828 Уругвай атрымаў незалежнасць і сваю сучасную назву. 25 жніўня 1825 — дзень выгнання бразільскіх акупантаў — стаў днём незалежнасці.
XIX стагоддзе
правіцьУ 1831 адбылося апошняе паўстанне індзейцаў чаруа, у бітве пры Сальсіпуэдэсе загінулі амаль усе індзейскія воіны. У 1830-х сфарміраваліся дзве галоўныя палітычныя партыі, што існуюць і сёння: прабразільскія "чырвоныя" і прааргенцінскія "белыя". У залежнасці ад таго, якая патрыя была ва ўладзе, Уругвай арыентаваўся на адпаведнага суседа. Апазіцыйная ж партыя магла "запрасіць" сабе на дапамогу войскі іншага суседа. У 1865 Уругвай быў уцягнуты у вайну супраць Парагвая.
У апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя ва Уругваі ўмацоўвалася стабільнасць. Назіраўся эканамічны рост, звязаны з развіццём жывёлагадоўлі. Ургувай з'яўляецца другой краінай у свеце, якая абвясціла абавязковую і бясплатную адукацыю (1877). Тады ж Уругвай сталі называць "Паўднёваамерыканскай Швейцарыяй"
ХХ стагоддзе
правіцьУ 1929 году пачалася Вялікая дэпрэсія, што нанесла значны ўдар па эканоміцы Уругвая. 1930-я - 1970-я сталі часам ваенных пераваротаў і шматлікіх непрацяглых дыктатур. З 1970-х Уругвай прытрымліваецца пераважна левай палітычнай арыентацыі. У 1967-1971 у краіне дзейнічаў марксіцкі партызанскі рух Тупамарас, у якім удзельнічаў і будучы прэзідэнт Хасэ Мухіка. У 1991 годзе Уругвай уступіў у эканамічны блок МЕРКАСУР.