Геральд Баляслававіч Асвяцінскі

(Пасля перасылкі з Г. Б. Асвяцінскі)

Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (23 студзеня 1932, Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 12 мая 2006) — беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Геральд Баляслававіч Асвяцінскі
Дата нараджэння 23 студзеня 1932(1932-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 2006(2006-05-12) (74 гады)
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1955 годзе закончыў БДУ, у 1965 годзе — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве.

З 1955 года працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола, Глыбокскім райкаме камсамола, Гродзенскім аблвыканкаме начальнікам аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 г. начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры. У 1965—1994 гадах дырэктар Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. У 1994—2001 гадах — заснавальнік і дырэктар Беларускага тэатра «Лялька». У 2001—2006 гадах — намеснік дырэктара Беларускага тэатра імя Якуба Коласа.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Асвяцінскі Геральд Баляслававіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т.1. — С. 61.
  • Осветинский Геральд Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 622.