Давыдаўка (гарадзішча)

Давыдаўка — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку каля в. Давыдаўка Светлагорскага раёна, размешчанае 3 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадзінка.

Славутасць
Давыдаўка
Краіна

Апісанне правіць

Узнікла ў 1-ым тыс. да н.э. — 1-мы тыс. н.э. Пляцоўка гарадзішча мае форму неправільнага авала з памерамі па восях паўночны усход — паўднёвы захад 85 м і паўднёвы усход — паўночны захад 30 м. Па перыметры гарадзішча ўмацавана валам і ровам. Вышыня вала 1,5-2 м, шырыня 10 м, глыбіня рова 1-1,5 м, шырыня 3 м. Выявіла і абследавала ў 1981 годзе Н. М. Дубіцкая. Раскопкі не праводзіліся[1].

Зноскі

  1. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, аг. Давыдаўка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 9 ліпеня 2021.

Спасылкі правіць