Давыд Абрамавіч Брук

Давыд Абрамавіч Брук (руск.: Брук Давид Абрамович; 2 жніўня 1924, Віцебск — 27 сакавіка 1987, Сызрань) — савецкі тэатральны мастак. Заслужаны працаўнік культуры РСФСР (1977).

Давыд Абрамавіч Брук
Дата нараджэння 2 жніўня 1924(1924-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1987(1987-03-27) (62 гады)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры РСФСР

Біяграфія правіць

Выпускнік тэатральна-дэкаратыўнага факультэта Саратаўскага мастацкага вучылішча. З 1950 года працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у тэатрах Ачынска, Саратава, Пензы, Ульянаўска, Куйбышава. З 1961 года — галоўны мастак Сызранскага драматычнага тэатра. Сярод яго найбольш значных прац — сцэнаграфія спектакляў «Любоў Яравая» К. Трэнева, «Залатая карэта» Л. Лявонава, «Апошнія» М. Горкага, «Каменны валадар» Л. Украінкі, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М. Ляскова, «Шляхі-ростані Вадзіма Рошчына» паводле А. М. Таўстога, «Дзівацтвы Белісы» Лопэ дэ Вегі, «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра, «З каханымі не раставайцеся» А. Валодзіна і інш

Зноскі

Спасылкі правіць