Давід-Бек
Давід-Бек (арм.: Դավիթ Բեկ, ? - 1728) — дзеяч армянскага вызвольнага руху супраць іранскіх і турэцкіх заваёўнікаў. У 1722-25 узначаліў ўзброеную барацьбу капанскіх армян супраць Ірана, якая прывяла да амаль поўнага выгнання персаў з Усходняй Арменіі. У 1726-28 армяне пад правадырствам Давід-Бека змагаліся супраць туркаў, якія імкнуліся захапіць Закаўказзе.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Kapan._Monument_to_David_Bek.jpg/220px-Kapan._Monument_to_David_Bek.jpg)