Дагавор аб аб’яднанні Германіі

Дагавор пра аб'яднанне Германіі (ням.: Einigungsvertrag) — дзяржаўны дагавор, заключаны паміж Федэратыўнай Рэспублікай Германія і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай 31 жніўня 1990 года аб ліквідацыі ГДР, яе далучэнні да Германіі і германскім адзінстве. Набыў моц 29 верасня 1990 года

«Дагавор паміж Федэратыўнай Рэспублікай Германіі і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай аб стварэнні адзінства Германіі»
Vertrag zwischen der Bundesrepublik Deutschland und der Deutschen Demokratischen Republik über die Herstellung der Einheit Deutschlands
Прыняцце: 31 жніўня 1990
Уступ у сілу: 29 верасня 1990
Дзеючая рэдакцыя: 21 студзеня 2013

Падпісанне Дагавора стала вынікам двухбаковых перамоў паміж дзвюма нямецкімі дзяржавамі, якія праходзілі на працягу 1990 года. Дэлегацыю ФРГ на перамовах узначальваў міністр унутраных спраў ФРГ Вольфганг Шойбле, а дэлегацыю ГДР — Гюнтэр Краўзэ.

Дагавор аб аб'яднанні Германіі ўсталяваў, што далучэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі да Федэратыўнай Рэспублікі Германія адбудзецца 3 кастрычніка 1990 года.

Асноўныя палажэнніПравіць

  • Уваходжанне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў склад ФРГ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 23 канстытуцыі ФРГ.
  • Адноўленыя на тэрыторыі ГДР землі становяцца землямі ФРГ, на якіх неадкладна ўступае ў сілу канстытуцыя ФРГ.
  • Горад Берлін, які ўключае 23 раёны, становіцца самастойнай зямлёй і сталіцай аб'яднанай Германіі.
  • Маёмасць і даўгі ГДР пераходзяць да Германіі.
  • Дзень 3 кастрычніка аб'яўляецца дзяржаўным святам.

Перадумовай для заключэння дагавора аб аб'яднанні Германіі стаў Дагавор аб канчатковым ўрэгуляванні ў адносінах да Германіі, які змяшчаў адмову чатырох дзяржаў-пераможцаў ад сваіх правоў у дачыненні да Германіі.

Дадаткі да Дагавора аб аб'яднанні рэгулявалі ўступленне прававых нормаў ФРГ на далучаных тэрыторыі. За некаторым выключэннем яны ўступалі ў сілу на тэрыторыі былой ГДР неадкладна з моманту далучэння. Права ГДР (напрыклад, Грамадзянскі кодэкс і Сямейны кодэкс ГДР), якое дзейнічала да гэтага, страчвала сваю юрыдычную сілу.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць