Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой

Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой (таксама вядомы як Маскоўскі дагавор) быў падпісаны 5 жніўня 1963 года ў Маскве. Бакамі дагавора з’яўляліся СССР, ЗША і Вялікабрытанія. Дакумент уступіў у сілу 10 кастрычніка таго ж года і быў адкрыты для падпісання іншымі краінамі з 8 жніўня ў Маскве, Вашынгтоне і Лондане. Дэпазітарыямі дагавора з’яўляюцца СССР (Расійская Федэрацыя), ЗША і Вялікабрытанія. У цяперашні час удзельнікамі дагавора з'яўляецца 131 дзяржава.

     Падпісалі і ратыфікавалі      Далучыліся альбо пераемнікі      Падпісалі, але не ратыфікавалі      Не падпісалі

Абмежаваны рэжым забароны выпрабаванняў ядзернай зброі, уведзены гэтым Дагаворам, быў пашыраны да безумоўных рамак Дагаворам аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў 1996 года, які, аднак, не падпісалі або не ратыфікавалі некаторыя ядзерныя дзяржавы і іншыя краіны.

Спасылкі правіць

  • Nuclear Test Ban Treaty (англ.). John F. Kennedy Presidential Library and Museum. Праверана 6 ліпеня 2019.
  • Nuclear Test Ban Treaty (англ.). History.com (9 лістапада 2009). — Last updated at August 21, 2018. Праверана 6 ліпеня 2019.
  • Freedman, Lawrence D.. Nuclear Test-Ban Treaty (англ.). Encyclopaedia Britannica. Праверана 6 ліпеня 2019.