Дакс (Францыя)

Дакс (фр.: Dax, баскск.: Akize) — камуна на паўднёвым захадзе Францыі ў дэпартаменце Ланды адміністрацыйнага рэгіёна Новая Аквітанія. Доўгі час горад уваходзіў у склад гістарычнай правінцыі Гасконь. Папулярны бальнеалагічны курорт Францыі.

Камуна
Дакс
фр.: Dax
Герб
Герб
Dax Fontaine chaude 3.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Плошча
  • 19,7 км²[1]
Вышыня цэнтра
9 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
40100[4]
Афіцыйны сайт
Дакс на карце Францыі
Дакс (Францыя) (Францыя)
Дакс (Францыя)

Дакс быў шырока вядомым паселішчам яшчэ ў эпоху Старажытнага свету дзякуючы мясцовым цёплым крыніцам, на аснове якіх тут ужо больш за тысячу гадоў развіваецца тэрмалізм (бальнеалячэнне), які ў наш час стаў асноўным артыкулам даходу горада. Дакс таксама вядомы традыцыямі іспанскай і ландскай карыды, а таксама сваёй прыхільнасцю да рэгбі (мясцовае спартыўнае таварыства было заснавана ў 1904 годзе).

Зноскі