Дамбай (курортны пасёлак)

Дамбай (руск.: Домба́й, карач.-балк. Доммай) — курортны пасёлак у Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы. Насельніцтва — 665 чалавек (2021).

Пасёлак гарадскога тыпу
Дамбай
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 600 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 650 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
369241
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Дамбай на карце Расіі ±
Дамбай (курортны пасёлак) (Расія)
Дамбай (курортны пасёлак)
Дамбай (курортны пасёлак) (Карачаева-Чаркесія)
Дамбай (курортны пасёлак)

Уваходзіць у склад муніцыпальнага ўтварэння «Карачаеўская гарадская акруга». Размешчаны на вышыні каля 1600 метраў, у міжгорнай катлавіне (Дамбайская паляна) ля паўночнага падножжа Галоўнага Каўказскага хрыбта. Знаходзіцца ля ўпадзення рэк Алібек і Дамбай-Ульген у Аманауз — адзін з вытокаў ракі Цебярды.

Аўтамабільнай дарогай пасёлак звязаны з Цебярдой, Карачаеўскам і Чаркескам (адгалінаванне ад Ваенна-Сухумскай дарогі). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра рэспублікі складае каля 120 км (па дарозе). Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Усць-Джэгута — каля 100 км.

Зноскі