Дамінік Іванавіч Вадзінскі
Дамінік Іванавіч Вадзінскі (10 сакавіка 1921, с. Малая Саліха, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар (1970).
Дамінік Іванавіч Вадзінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
Скончыў Вінніцкі педагагічны інстытут (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім педінстытуце (1966—76), Мінскім педінстытуце (1979—86).
Даследуе праблемы маралі, патрыятычнага, сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Этыка-педагагічныя асновы маральнага фарміравання асобы» (1992), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А. Грымацем, 1993), «Асновы педагогікі вышэйшай школы» (1993).
Зноскі
Літаратура
правіць- Чэчат В. Вадзінскі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.