«Данбас Арэна» (укр.: «Донбас Арена») — футбольны стадыён у Данецку, пабудаваны ў 2009 годзе, разлічаны на 52 187 гледачоў. Арэна з’яўляецца другой па ўмяшчальнасці ва Украіне і чацвёртай у СНД, пасля «Лужнікоў», НСК «Алімпійскі» і «Раздана». Хатні стадыён футбольнага клуба «Шахцёр». Знаходзіцца ў парку імя Ленінскага камсамола.

«Данбас Арэна»
Месцазнаходжанне Данецк, Украіна
Закладзены 27 чэрвеня 2006 года[1]
Адкрыты 29 жніўня 2009 года[1]
Кошт узвядзення 400 000 000 долараў ЗША[1]
Архітэктар ArupSport[2]
Уладальнік Шахцёр (Данецк)
Забудоўшчык ENKA[d]
Хатняя каманда «Шахцёр» (Данецк)
Умяшчальнасць 52 187[1]
Памеры поля 105×68 метраў[1]
Сайт donbass-arena.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудова стадыёна з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый абыйшлася ў 400 000 000 долараў ЗША[1]. Ён быў пабудаваны па ініцыятыве і з непасрэднай падтрымкай данецкага бізнесмэна, народнага дэпутата ўкраінскай Вярхоўнай Рады 5-га і 6-га скліканняў Рыната Ахметава.

Зноскі

  1. а б в г д е Афіцыйны сайт стадыёна «Данбас Арэна». Лічбы і факты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  2. Donbass Arena(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 14 лістапада 2010.

Спасылкі правіць