Дарніцкі раён (Кіеў)
Дарніцкі раён (укр.: Да́рницький район) — раён горада Кіева, размешчаны на левым беразе Дняпра.
Дарніцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Дарницький район | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў | ||||
Дата ўтварэння | 3 красавіка 1935 | ||||
Кіраўнік | Yaroslav Lahuta[d] | ||||
Насельніцтва | 332 264[1] | ||||
Шчыльнасць | 2480 чал./км² | ||||
Плошча | 134 км² | ||||
![]() |
|||||
Паштовыя індэксы | 02ххх | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
У склад раёна ўваходзяць Асакаркі, Новая Дарніца, Пазнякі, Харкаўскі масіў, Сяло Шаўчэнкі, Рамбаза, Чырвоны хутар, Бортнічы.
Гісторыя
правіцьГістарычная мясцовасць абапал аднайменнай ракі Дарніцы. У шырокім сэнсе Дарніцай завуць усю левабярэжную частку Кіева. Рака Дарніца працякае ўздоўж чыгункі Кіеў — Чарнігаў і ўпадае ў возера Ніжні Тэльбін (каля Дняпра). Назва — ад старажытнарускага «дарнь» («у дар»). Па адной з версій, гэтая зямля ў часы Кіеўскай Русі была камусьці падорана.
На тэрыторыі Дарніцы знойдзены рэшткі стаянак IV—III тысячагоддзяў да н.э.
Адна з першых згадак пра Дарніцу датавана 1509 годам, як уладанняў Кіева-Пячэрскага і Нікольскага манастыроў. У 1765—1769 гадах згадваецца хутар Дарніцкі з млыном на рацэ Дарніцы. Інтэнсіўнае асваенне Дарніцы як жылога і гаспадарчага раёна пачата падчас будаўніцтва чыгункі Кіеў — Курск у 2-й палове XIX стагоддзя.
У 1860-х гадах узнік пасёлак Новая Дарніца, які апынулася ў межах Кіева з 1927 года. Тым часам пабудавана і Дарніцкае дэпо, на базе якога ў 1930-х гадах і ўладкаваны пасёлак ДВРЗ.
Падчас Другой сусветнай вайны Дарніцкі пасёлак і прадпрыемствы ўздоўж чыгункі цалкам разбураны. Інтэнсіўнае жыллёвае і прамысловае будаўніцтва ў Дарніцы разгорнута з канца 1940-х гадоў.
У Дарніцы ёсць возера Дарніцкае, Дарніцкі бульвар, вуліца Новадарніцкая. Найменне «Дарніцкіх» мае шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку шаўковы і мясакамбінаты, «Дарніца» — хімфармаб’яднанне, станцыя метро, чыгуначная станцыя (так званы Дарніцкі вакзал), аўтастанцыя, гандлёвы цэнтр. Да 1973 года Дарніцкай шашой называлася сучасная вуліца Алматынская, да 1955 года Дарніцкай вуліцай — сучасная вуліца Івана Бойка.
У 1935 годзе створаны Дарніцкі раён горада Кіева, зацверджаны ў сучасных межах у 2002 годзе.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва раёна:[2]
- 2001 год — 282 359
- 2008 год — 302 560
Працаздольнае насельніцтва раёна складае 196,2 тыс. чалавек, або 69,8 % ад сталага насельніцтва агулам, што на 3,8 % больш за ўзровень Кіева агулам. З агульнай колькасці насельніцтва раёна занятае насельніцтва складае 44,9 %.
Эканоміка
правіцьПрамысловасць
правіцьУ Дарніцкім раёне працуюць 35 прамысловых прадпрыемстваў. У тым ліку па галінах: 3 прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў; 16 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі; 5 прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці; 5 харчовай і 2 прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Чатыры прадпрыемствы іншых галін прамысловасці. Трыццаць будаўнічых арганізацый фармуюць.
Транспарт і сувязь
правіцьУ раёне функцыянуе 15 прадпрыемстваў аўтамабільнага транспарту; 7 прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту; 8 трамвайных маршрутаў і 15 аўтобусных; 23 таксаматорныя маршруты. На тэрыторыі Дарніцкага раёна знаходзяцца 7 станцый Кіеўскага метрапалітэна (Славутыч, Асакаркі, Пазнякі, Харкаўская, Вырліца, Барыспальская, Чырвоны хутар). Чыгуначная станцыя «Дарніца», 31 гаражна-будаўнічы кааператыў, 28 стаянак аўтамабіляў. Ёмістасць тэлефонных станцый складае 98 000 абанентаў. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 11 паштовых аддзяленняў Укрпошты.
Гандаль
правіцьУ Дарніцкім раёне горада Кіева працуе 157 харчовых крамы, 106 нехарчовых, 137 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Акрамя таго функцыянуе восем рынкаў і 2 гандлёвыя пляцоўкі. 213 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва. 19 аўтазаправачных станцый і чатыры станцыі тэхнічнага абслугоўвання.
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Дарніцкага раёна горада Кіева Архівавана 8 кастрычніка 2010.
- Інфармацыйны сайт абшчыны Дарніцкага раёна Архівавана 10 чэрвеня 2022.
- Інфармацыйны сайт і каталог Дарніцкага раёна Архівавана 10 студзеня 2016.
- Афіцыйны сайт КГДА Архівавана 18 снежня 2010.
- Гісторыя Кіева