Дарэмскае Евангелле

Дарэмскае Евангелле — вельмі няпоўнае астраўное  (англ.) Евангелле VII стагоддзя, цяпер захоўваецца ў Кафедральнай бібліятэцы Дарэмскага сабора (MS A.II.17). Адно фоліа гэтага рукапіса цяпер у Кембрыджскім Каледжы Магдалены  (англ.) (Pepysian MS 2981). Толькі два цалкам аформленыя фоліа захаваліся: Распяцце (самае старажытнае ў англійскім мастацтве) і Інцыпіт Евангелля ад Іаана, але абодва яны знаходзяцца ў дрэнным стане. Верагодна, першапачаткова Евангелле ўтрымлівала партрэты евангелістаў  (англ.) і дывановыя старонкі, як і ў іншых падобных астраўных Евангеллях. Манускрыпт быў створаны ў Ліндзісфарне  (англ.) і патрапіў у Дарэм, калі манахі Ліндзісфарна рушылі ў туды з-за набегаў вікінгаў. Дарэмскае Евангелле было напісана тым жа пісцом, які напісаў Евангелле з Эхтэрнаха  (руск.).

Інцыпіт  (руск.) (бел. Евангелля ад Іаана
Інцыпіт  (руск.) Евангелля ад Іаана
Дарэмскае Евангелле
Дарэмская кафедральная бібліятэка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Распяцце ў Дарэмскім Евангеллі

У Дарэмскай кафедральнай бібліятэцы захоўваецца яшчэ фрагмент Евангелля  (англ.), які часам называюць «Дарэмскім Евангеллем», але часцей сустракаецца назва «Дарэмскім Фрагментам Евангелля».

Зноскі

Літаратура правіць

  • De Hamel, Christopher  (англ.). A History of Illuminated Manuscripts. Boston: David R. Godine, 1986.
  • Henderson, George. From Durrow to Kells. The Insular Gospel-books 650—800. London: Thames and Hudson Ltd., 1987.