Дарэмская кафедральная бібліятэка
Дарэмская кафедральная бібліятэка знаходзіцца ў кафедральным саборы Дарэма, Англія. Заснавана ў 995 годзе і з'яўляецца адной з найбуйнейшых англійскіх кафедральных бібліятэк. Вільгельм дэ Сен-Кале ахвяраваў 46 кніг[1]. У XIX стагоддзі бібліятэка была размешчана ў Старой трапезнай палаце, або Зале манаха, на паўднёвым баку саборнага манастыра, пабудаванай там, у 1680 годзе дэканам Дарэма Джонам Садберы , які прыстасаваў гэты будынак пад яе[2].
Дарэмская кафедральная бібліятэка | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адрас | Дарэм |
Заснавана | 995 |

Зборы
правіцьУ бібліятэцы захоўваецца 75 000 тамоў і 60 інкунабул. З 2000 рукапісаў, 360 з сярэднявечнай эпохі. Спецыяльныя калекцыі захоўваюць старадаўнюю музыку .
- Хрысціянскія тэксты
Дарэмскае Евангелле, вельмі няпоўнае астраўное Евангелле канца VII стагоддзя (MS A. II. 17), і Дарэмскі Фрагмент Евангелля , вельмі няпоўнае астраўное Евангелле канца VII стагоддзя з'яўляюцца часткай збораў бібліятэкі.
Ёсць таксама копія Бібліі ў чатырох тамах, якой 600 гадоў[2]. Копія рукапісу, якая апісвае жыццё Святой Кацярыны Александрыйскай знаходзіцца ў бібліятэцы з XII стагоддзя[3].
- Гісторыя
У бібліятэцы захоўваюцца пяць гістарычных кніг Беды Вялебнага.Таксама тут маюцца тры копіі Вялікай хартыі вольнасцяў, у тым ліку адна ад 12 лістапада 1216 года і другая ад 11 лютага 1224 года. Паперы Джорджа Алана , Крыстафера Хантэра, Джозефа Лайтфута , Джэймса Рэйна , Аяна Рэмсі , Томаса Рэндала[4], сэр Катберта Шарпа і Роберта Сёрціса таксама з'яўляюцца часткай калекцыі.
Зноскі
- ↑ Stam, David H. (1 November 2001). International dictionary of library histories. Taylor & Francis. pp. 298–. ISBN 978-1-57958-244-9. Праверана 16 March 2012.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=
і|isbn=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ а б Parson, William; White, William (1827). History, Directory, and Gazetteer, of the Counties of Durham and Northumberland: and the towns and counties of Newcastle-upon-Tyne and Berwick-upon-Tweed. Together with Richmond, Yarn, and detached places appertaining to the bishopric and palatinate of Durham; including copious lists of the seats of nobility and gentry, and a variety of commercial, agricultural, & statistical information ... (Public domain ed.). Printed for W. White & Co. by E. Baines and Son. pp. 171–. Праверана 16 March 2012.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|first1=
і|first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|last1=
і|last=
specified (даведка) - ↑ Holt, J. C. (1990). Domesday studies: papers read at the Novocentenary Conference of the Royal Historical Society and the Institute of British Geographers, Winchester, 1986. Boydell & Brewer. pp. 74–. ISBN 978-0-85115-263-9. Праверана 16 March 2012.
- ↑ глава Дарэмскай школы ў 1761–68 гадах