Дацкая Вест-Індыя

Дацкая Вест-Індыя (дацк.: Dansk Vestindien) — былая калонія Даніі на Карыбах, у якую ўваходзілі астравы Санта-Крус, Сент-Джон, Сент-Томас, а таксама некаторыя суседнія невялікіх астраўкоў. Сучасная тэрыторыя Амерыканскія Віргінскія астравы.

калонія Даніі і Нарвегіі (c 1814 - Даніі)
Дацкая Вест-Індыя
Dansk Vestindien
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дацкая Вест-Індыя
Дацкая Вест-Індыя
< 
 >
1754 — 1917

Сталіца Шарлота-Амалія
Мова(ы) дацкая
Афіцыйная мова дацкая мова
Грашовая адзінка Rigsdaler
Плошча
Насельніцтва
  • 27 000 чал. (1911)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1666 годзе экспедыцыя, падрыхтаваная капенгагенскімі купцамі, высадзілася на незаселеным у той час востраве Сент-Томас, а ў 1672 годзе Дацкая Вест-Індская кампанія заснавала тут калонію. Востраў Сент-Джон быў захоплены датчанамі ў 1684 годзе і каланізаваны ў 1718 годзе. У 1733 годзе кампанія набыла ў Французскай Вест-Індскай кампаніі востраў Санта-Крус. У 1754 годзе астравы былі прададзены Дацкаму каралеўству, стаўшы калоніяй Даніі.

Падчас Напалеонаўскіх войн астравы былі акупаваны Вялікабрытаніяй спачатку з сакавіка 1801 па 27 сакавіка 1802 года, затым са снежня 1807 да 20 лістапада 1815 года, калі яны былі вернутыя Даніі.

Да 1904 года ў Дацкай Вест-Індыі не было ўласнай валюты, у якасці плацежных сродкаў выкарыстоўваліся іспанскі долар і долар ЗША. У 1904-м Дацкі Вест-Індыйскі Нацыянальны банк увёў у абарот нацыянальную валюту — вест-індскі далер, які эмітаваўся у адпаведнасці з нормамі Лацінскага валютнага саюза.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны, калі ўзнікла рэальная пагроза акупацыі астравоў нямецкімі войскамі і ўсталявання тым самым кантролю над усходнім уваходам у Панамскі канал, 17 студзеня 1917 года Данія прадала свае ўладанні ў складзе Віргінскіх астравоў Злучаным Штатам Амерыкі за 25 мільёнаў долараў. 31 сакавіка таго ж года ўсе фармальнасці былі завершаны, тэрыторыя стала амерыканскай.

Да 1954 года Амерыканскімі Віргінскімі астравамі кіравала Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. Губернатар і парламент абіраліся мясцовымі жыхарамі. У 1927 годзе віргінцы атрымалі грамадзянства ЗША. З 1973 года жыхары астравоў маюць прадстаўніка ў Кангрэсе ЗША (без права голасу), але не ўдзельнічаюць у прэзідэнцкіх выбарах. На астравах дзейнічаюць практычна тыя ж федэральныя законы, што і на тэрыторыі ЗША.

  1. https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2147rank.html?countryname=Estonia&countrycode=en&regionCode=eur&rank=133#en Праверана 10 лістапада 2013.