Дворышчанскі сельсавет (Жлобінскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці БССР
Дво́рышчанскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дворышча.
Дворышчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жлобінскі раён |
Уключаў | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворышча |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 18 студзеня 1965 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дабравольшчынскага і Кіцінскага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 18 студзеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчадрынскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Бяльчо, Дабравольшча, Дворышча, Замен-Рыння, Кіцін і Людгардаўка.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.