Джон Дэвіт
Джон Томас Дэвіт (англ.: John Thomas Devitt; 4 лютага 1937, Гранвіль — 17 жніўня 2023) — аўстралійскі плывец, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1956, 1960).
Джон Дэвіт | |
---|---|
англ.: John Devitt | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: John Thomas Devitt |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Нарадзіўся |
4 лютага 1937 |
Памёр | 17 жніўня 2023 (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 185 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНа чэмпіянаце Аўстраліі 1956 года Дэвіт паспяхова прайшоў алімпійскі адбор для ўдзелу на Алімпіядзе 1956 года ў Мельбурне. У заплыве 100 метраў вольным стылем ён заваяваў срэбра, што дапамагло аўстралійцам заняць увесь п’едэстал (двума іншымі прызёрамі былі Джона Хенрыкса і Гары Чэпмэна). На тых жа Гульнях у складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі золата.
На Гульнях Садружнасці нацый 1958 года Дэвіт заваяваў тры залатыя медалі ў трох дысцыплінах. Праз два гады, на Алімпіядзе 1960 года, заваяваў золата ў заплыве 100 метраў вольным стылем, прыйшоўшы да фінішу адначасова з амерыканцам Лэнсам Ларсанам. Суддзі пасля 10-хвіліннай нарады аддалі золата Дэвіту, які на іх думку першым крануў сценкі басейна на фінішы. На Гульнях у Рыме ён таксама ў складзе эстафетнай чацвёркі ўдзельнічаў у заплыве 4×200 метраў вольным стылем, дзе аўстралійцы заваявалі бронзу.
Усяго за час спартыўнай кар’еры Дэвіт стаў чэмпіёнам Аўстраліі 13 разоў і пабіў 14 сусветных рэкордаў.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.