Джон Кунстадтэр (англ.: John Kunstadter Jr.) — амерыканскі дыпламат і прафесійны фатограф.

Джон Кунстадтэр
Род дзейнасці фатограф
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

На дыпламатычнай службе працаваў у Турцыі, Балгарыі, у Дзярждэпартаменце ЗША як рэферэнт па Тунісе, старшы рэферэнт па Эстоніі, Латвіі і Літве. У 2000—2001 гадах займаў пасаду намесніка пасла ЗША у Беларусі. Добра валодае беларускай мовай. У 2005 годзе звольніўся з дыпламатычнай службы і прафесійна займаецца фатаграфіяй. Жыве ў Чыкага.[1]

Фатаграфія правіць

Фатаграфуе з 1968 года, за гэты час здымаў у больш за 50-ці краінах на чатырох кантынентах[2]. З 2006 года каля 90 дзён штогод, колькі дазваляе віза, праводзіць у Беларусі фатаграфуючы беларускую глыбінку. Супрацоўнічае з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры.[1]

Станам на пачатак 2010 года ў Кунстадтэра ў рабоце 5 праектаў звязаных з Беларуссю[1]:

  • Over This Quiet and Calm Land / Над Беларусяй ціхай і ветлай
  • Belarusan Book of Hours / Кола года
  • A New Birth of Faith/Новае нараджэнне веры
  • Along the Prypjats’ / Уздоўж Прыпяці
  • Portraits on my Mind / Сэрца просіць

Персанальныя выставы Кунстадтэра прайшлі ў Вашынгтоне (1997), Анкары (2000, 2002, 2003, 2005), Гродна (2008), Паставах (2008), Мінску (2010)[1]. Выставы прысвечаныя Беларусі прайшлі ў ААН у Нью-Ёрку сумесна з Паўнамоцным прадстаўніцтвам Беларусі ў ААН (2008) і ў альма-матар Кунстадтэра ў Нью-Ёрку (2012)[2]. Таксама Кунстадтэр удзельнічаў у трох выставах у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2006—2007)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Зноскі

  1. а б в г д Джон Кунстадтэр в Волковыске…
  2. а б Ражанцова Г. Джон Кунстадтэр:…
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура правіць

Спасылкі правіць