Джо Бэр (англ.: Jo Baer; нар.7 жніўня 1929, Сіэтл) — амерыканская мастачка, прадстаўніц мінімалізму. Вучылася ў Нью-Ёрку, дзе вынайшла сваю манахромную мінімалістычную тэхніку.

Джо Бэр
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 жніўня 1929(1929-08-07)[1][2][…] (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж John Wesley[d]
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік, фатографка, архітэктурны чарцёжнік, артыстка
Жанр абстракцыянізм[6] і фігуратывізм[d][6]
Вучоба
Мастацкі кірунак minimalism[d][7]
Узнагароды
Сайт jobaer.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1977 годзе Бэр правяла выставу ў Музеі сучаснага мастацтва ў Оксфардзе, падчас якой яна пазнаёмілася з брытанскім мастаком Брусам Робінсам. Яны жылі і працавалі разам з 1978 па 1984 год, спачатку ў Ірландыі, а затым з 1982 па 1984 год у Лондане, ствараючы карціны, малюнкі і тэксты.

У 1984 годзе Бэр адна пераехала ў Амстэрдам, дзе жыве з тых часоў. У 1990-я гады карціны Бэр сталі, па яе словах, «больш дэкларатыўнымі» з больш насычанымі колерамі, больш рэзкімі кантрастамі светла-цёмнага і больш амбіцыйнай культурнай і сацыяльнай крытыкай. Разрозненыя вобразы і сімвалы з амерыканскай, еўрапейскай, азіяцкай і класічнай цывілізацый спалучаны з цытатамі з літаратуры і густа напластаванымі алюзіямі на тэмы вайны, сэксуальнасці, разбурэння свету прыроды, прагнасці, несправядлівасці, рэпрэсій, мімалётнасці і смерці.

Зноскі