Джыралама да Карпі

Джыралама дзі Тамаза Селары (Лівіцані) з Карпі (іт. Girolamo da Carpi; 1501, Ферара — 1 жніўня 1556, Ферара) — ферарскі жывапісец і архітэктар пераходнага перыяду ад эпохі Адраджэння да маньерызму. Прыдворны мастак кіраўнікоў Ферары і Мадэны. Прадстаўнік ферарскай школы жывапісу.

Джыралама да Карпі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1501[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1556(1556-08-01)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Жанр партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і прыдворнага мастака і дэкаратара Тамаза да Карпі, у якога атрымаў першыя ўрокі жывапісу. У далейшым — вучань Гарафала.

Ва ўзросце дваццаці гадоў пакінуў Ферару і перабраўся на працу ў Балонню. У раннім перыядзе сваёй творчасці стварыў шэраг рэлігійных карцін, якія захаваліся ў цэрквах Балонні («Пакланенне вешчуноў», «Містычныя заручыны Св. Кацярыны» і інш.).

Акрамя Ферары і Балонні, жыў і працаваў у Мадэне і Парме, дзе пазнаёміўся з творчасцю Карэджа. Ствараў таксама ў Рыме, дзе трапіў пад уплыў рымскага маньерызму ў стылі Джуліа Рамана.

Доўгі час быў пры двары ферарскіх герцагаў д’Эстэ, дзе працаваў як жывапісец (фрэскі і партрэты) і як архітэктар.

У 1549 годзе па рэкамендацыі кардынала Іпаліта д’Эстэ быў запрошаны ў Рым. Пры Паўле III Джыралама ўзначальваў архітэктурныя работы ў папскіх палацах. Пазней з-за рознагалоссяў з папам Юліем III вярнуўся ў Ферару, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Girolamo Da Carpi // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Girolamo da Carpi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.