Джэйрахскі раён

муніцыпальны раён у Інгушэціі, Расія

Джэйра́хскі раён (інгуш.: Джӏайрах район, руск.: Джейрахский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Інгушэціі, Расійская Федэрацыя.

Джэйрахскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1993
Насельніцтва
  • 4 118 чал. (2024)[2]
Плошча
  • 628,14 км²
Джэйрахскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 8734
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Джэйрах.

Геаграфія

правіць

Джэйрахскі раён размешчаны ў паўднёвай горнай частцы Інгушэціі і займае цэнтральную частку Галоўнага Каўказскага хрыбта. На ўсходзе раён мяжуе з Ітум-Калінскім раёнам Чачэнскай Рэспублікі, на поўначы з Сунжанскім раёнам Інгушэціі, на паўночным захадзе — з Прыгарадным раёнам Паўночнай Асеціі, на захадзе — з гарадской акругай Уладзікаўказ і на поўдні — з Грузіяй. Плошча тэрыторыі раёна — 627,04 км².

Асноўныя рэкі — Аса і Армхі. Горныя вяршыні: Шан (4451,8 м, самы высокі пункт Інгушэціі), Кідэганіс, Гайкамд (3171,7 м), Хахалгі (3032,9 м), Сталовая (2993,9 м), Чарахкорт (2230,6 м) і іншыя.

Зноскі

  1. а б в http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom4_oktmo.rar Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года. Федеральная служба государственной статистики (27 апреля 2024).