Джэк Батлер (эспер.: Jack Butler 4 мая 1901 — 10 мая 1986) — апошні носьбіт мовы джыварлі (цьівалі), адной з моў аўстралійскіх абарыгенаў.

Як апошні носьбіт, ён быў асноўнай крыніцай занатаванай інфармацыі пра гэтую мову. Батлер быў сынам белага пастуха, Дзіка Батлера і карэннай жыхаркі Аўстраліі, якую звалі Сільвер. Быў выхаваны маці і ойчымам Джынапукай, таксама абарыгенам, у Ulwarra Station і Glenn Florie Station у Аўстраліі.

У Glen Florrie Station ён жыў у лагеры з абарыгенамі і даведаўся ад старэйшых пра мову і звычаі. Яго любімай мовай была цьівалі, якую ён вывучыў ад аднаго чалавека, якога звалі Ванкі, вядомага белым аўстралійцам таксама як «Stumpy». Акрамя таго, Батлер навучыўся размаўляць на Jurruru i Thalanyuji. Большую частку жыцця ён правёў у Mount Stuart Station, дзе пачаў кантактаваць з заходнім ладам жыцця. У 1927 годзе Батлер ажаніўся з Молі Эшбертан. У іх было чацвёра дзяцей. У 1970-х выйшаў на пенсію ў Онсла  (англ.) і 10 мая 1986 года памёр у Карнарвоне  (англ.).

Зноскі

Спасылкі правіць