Дзевянішская раўніна

Дзевянішская раўніна (літ.: Dieveniškių plynaukštė) — геамарфалагічны падраён, марэнна-водналедавіковая раўніна ў Літве, на мяжы з Беларуссю.

Дзевянішская раўніна
літ.: Dieveniškių plynaukštė
Дзевянішская раўніна
Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 25°38′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Літва
physical
Дзевянішская раўніна
Дзевянішская раўніна

Падзяляе Лідскую раўніну і Ашмянскае ўзвышша, у сістэме геамарфалагічнага раянавання разглядаецца як частка апошняга[1]. Знаходзіцца ў межах паазерскага зледзянення. Тэрыторыю дрэніруе рака Гаўя (прыток Нёмана). Пашыраны дробнаўзгорысты марэнна-эразійны рэльеф з камамі, замкнёнымі катлавінамі, лагчынамі сцёку.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы, месцамі эрадзіраваныя супясчаныя, сустракаюцца тарфяна-балотныя глебы. Значную плошчу займаюць ворныя землі; лясы шыракаліста-яловыя, хваёвыя.

Створаны Дзевянішскі рэгіянальны парк  (літ.).

Зноскі

правіць