Дзень галасавання
Дзень галасавання — дзень, на які ў адпаведнасці з законам прызначаецца галасаванне на выбарах ці рэферэндуме.
Дзень галасавання — кульмінацыя выбарчай кампаніі. У беларускім выбарчым заканадаўстве тэрміны здзяйснення многіх выбарчых дзеянняў адлічваюцца ад дня галасавання.
Агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, раней вывешаныя па-за памяшканнямі для галасавання, захоўваюцца на ранейшых месцах[1].
Адзіны дзень галасавання
правіцьУ розных краінах і ў розныя часы прымяняюцца два асноўныя падыходы пры прызначэнні дня галасавання: альбо выбары прызначаюцца на любы дзень, калі заканчваюцца паўнамоцтвы адпаведнага выбарнага органа або службовай асобы (у выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў — датэрміновыя выбары ў максімальна кароткія тэрміны), альбо праводзяцца ў адзіны дзень галасавання.
У Злучаных Штатах Амерыкі на агульнанацыянальных выбарах прымяняецца адзіны дзень галасавання. Так, выбары Прэзідэнта ЗША праводзяцца ў першы аўторак пасля першага панядзелка лістапада кожнага чацвёртага года.
Зноскі
- ↑ Избирательный кодекс Республики Беларусь Архівавана 27 студзеня 2018.