Дзень касманаўтыкі
Дзень касманаўтыкі — памятная дата, якая адзначаецца 12 красавіка, усталяваная ў азнаменаванне першага палёту чалавека ў космас.

Гісторыя і святкаванне Правіць
12 красавіка 1961 года савецкі касманаўт Ю. А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1» стартаваў з касмадрома "Байканур" і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля. Палёт у калязямной касмічнай прасторы доўжыўся 108 хвілін.
У Савецкім Саюзе свята усталявана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1962 года. Адзначаецца пад назвай Дзень касманаўтыкі. Гэта свята усталяваа па прапанове другога лётчыка-касманаўта СССР Германа Цітова, які звярнуўся ў ЦК КПСС з адпаведнай прапановай 26 сакавіка 1962 года.
У гэты ж дзень адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі паводле пратаколу (п. 17) 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі, якая адбылася ў лістападзе 1968 г. і рашэння Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі, прынятай 30 красавіка 1969 г. па прадстаўленні Федэрацыі авіяцыйнага спорту СССР.
7 красавіка 2011 года на спецыяльным пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Суаўтарамі рэзалюцыі сталі больш чым 60 дзяржаў.
Філатэлія і нумізматыка Правіць
-
Паштовая марка з выявай Ю. Гагарына. СССР, 1964
-
Паштовая марка з выявай А. Лявонаў. СССР, 1967
-
Паштовая марка. СССР, 1972
-
Паштовая марка з выявай арбітальнай станцыі "Мір". СССР, 1990
-
Паштовая марка. Казахстан, 1996
-
Юбілейная манета Банка Расіі "50 лет первого полёта человека в космос", 2011
-
Юбілейная марка. Украіна, 2011
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзень касманаўтыкі